Беларуская літаратура, Г.Я. Адамовіч
Решебник по белорусской литературе 10 класс
Беларуская літаратура: вучэбны дапаможнік для 10-га класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання / Г.Я. Адамовіч [і інш.]; пад рэдакцыяй Д.Я. Бугаева. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2007 год
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XX СТ.
Дадатковы матэрыял

АГУЛЬНАЯ X АРАКТАРЬІСТ ЬІКА МАСТАЦКАЙ КУЛЬТУРЫ БЕААРУСІ

Першая палова XX ст.

Першая сусветная вайна, а потым рэвалюцыі 1905, 1917 гг. ускалыхнулі Расійскую імперыю. У полымі вайны, рэвалюцыі і грамадзянскай бойні пачалі нара-джацца свабодныя рэспублікі, якія запатрабавалі нацыянальнай свабоды і незалежнасці.

Вайна, вялізныя разбурэнні, нізкі культурны ўзро-вень былі тым фонам, на якім рабіліся першыя спро-бы фарміравання новай культуры. Галоўны лозунг, абвешчаны партыяй камуністаў, «Мастацтва — пра-цоўным!» уваходзіў у жыццё. Урадавымі дакументамі 1917-1918 гг. былі нацыяналізаваны буйнейшыя музеі і помнікі. У Беларусі (1919-1920) былі ўзяты на ўлік больш як 550 сядзіб, каля 1000 прыватных калекцый, вялікая колькасць твораў мастацтва. У 1919 г. аддзел мастацтваў Літоўска-Беларускай Рэспублікі склаў спе-цыяльную праграму па ахове помнікаў мастацтва, рас-працаваў праект устаноўкі помнікаў дзеячам рэва-люцыі.

Вялікую ролю ў развіцці і папулярызацыі мастац-тва нашай краіны адыгралі губернскія аддзелы выяў-ленчага мастацтва і старажытнасці, супрацоўнікі якіх праводзілі плённую працу па стварэнні ўстаноў маста-цтва, зборы і ахове помнікаў жывапісу, скульптуры
Решебник Беларуская літаратура, Г.Я. Адамовіч